Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне намагаюцца панізіць сьмяротнасьць


Такую заяву распаўсюдзілі афіцыйныя крыніцы па выніках паседжаньня каардынацыйнага савету па фармаваньні здаровага ладу жыцьця.


Тым часам паводле абласнога статыстычнага ўпраўленьня, за студзень-люты сёлета месяцы ў рэгіёне нараджальнасьць зьменшылася больш чым 9% у параўнаньні з тым жа леташні пэрыядам. У сельскай мясцовасьці на 23%.

За гэты час памерла 2912 чалавек. Сьмяротнасьць перавысіла нараджальнасьць на 1116 чалавек.

Галоўны санітарны лекар Магілёўшчыны Ігар Гаеўскі прызнае, што задача па зьмяншэньні сьмяротнасьці цяжкая, аднак тут заяўляе, што яна выканальная:

“Мінус восем працэнтаў на канец 2010 года – гэта амаль фантастычны на сёньняшні дзень вынік. Лічба цяжкая пакуль. Ёсьць у нас дынаміка. Яшчэ тры кварталы. Нешта можна зрабіць, на нешта паправіць”.

Разам са зьмяншэньнем сьмяротнасьці чыноўнікі раней заяўлялі, што пры канцы 2010 году сярэдні заробак па вобласьці будзе 440 даляраў і, што наогул ня будзе стратных прадпрыемстваў. Цяпер іх болей за 150. На 160 прадпрыемствах сярэдні заробак 200 даляраў.
XS
SM
MD
LG