Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За кратамі ў Іране – 35 журналістаў


Камітэт абароны журналістаў паінфармаваў, што ў турмах знаходзяцца 35 іранскіх журналістаў. Паводле зьвестак камітэту, на шмат каго зь зьняволеных журналістаў робіцца фізычны і псыхалягічны ціск з мэтаю прымусіць іх прызнацца ў няўчыненых злачынствах, у тым ліку тых злачынствах, якія караюцца сьмерцю.

Паводле выканаўчага дырэктара Камітэту абароны журналістаў Джоэла Саймана, яго арганізацыя будзе працягваць маніторынг сытуацыі з журналістамі-вязьнямі ў Іране.
XS
SM
MD
LG