Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля ўзьбярэжжа Інданэзіі здарыўся землятрус


Ля паўночнага ўзьбярэжжа Інданэзіі здарыўся землятрус сілаю 7,8 бала паводле шкалы Рыхтэра. Эпіцэнтар знаходзіўся за 205 кілямэтраў на паўночны захад ад гораду Сіболга на востраве Суматра.

Паводле агенцтва “Ройтэр”, людзі ў паніцы пакідалі свае дамы, адключылася электрыка. Пра ахвяры і разбурэньні не паведамляецца.

5 гадоў таму ў выніку землятрусу і ўзьніклага затым цунамі ў Інданэзіі загінулі больш за 170 тысяч людзей, паўмільёна засталіся бяз даху над галавою.
XS
SM
MD
LG