Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун заклікаў да поўнага ядзернага раззбраеньня


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў лідэраў уплывовых дзяржаваў сьвету адмовіцца ад ядзернай зброі.

Кіраўнік ААН, наведваючы ў аўторак Казахстан, праляцеў над былым ядзерным палігонам у Семіпалацінску. Пан Гі Мун падкрэсьліў, што ядзерныя выпрабаваньні ў гэтым казаскім горадзе “жахліва паўплывалі на людзей і прыроду”, і заклікаў палітыкаў “ажыцьцявіць мары аб сьвеце, вольным ад ядзерных узбраеньняў”.
XS
SM
MD
LG