Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў – “Барсэлёна” і “Інтэр”


“Барсэлёна” і мілянскі “Інтэр” згуляюць у паўфінале сёлетняй футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У чвэрцьфінальнай гульні ў адказ у аўторак “Барсэлёна” ўпэўнена перамагла лёнданскі “Арсэнал” 4:1. Усе чатыры галы ў пераможцаў на рахунку аргентынца Ліянэля Мэсі. У другім чвэрцьфінальным матчы аўторка “Інтэр” перагуляў у Маскве ЦСКА з тым самым лікам, што і тыдзень назад у Міляне, – 1:0.

Сёньня ўвечары за месцы ў другім паўфінале пазмагаюцца мюнхэнская “Баварыя” і “Манчэстэр Юнайтэд” (у першай гульні нямецкая каманда выйграла 2:1), а таксама францускія “Бардо” і “Ліён” (тыдзень назад "Ліён" перамог на сваім полі 3:1).
XS
SM
MD
LG