Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША могуць скасаваць візыт Карзая


Белы Дом, заяўляе, што візыт у Вашынгтон прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая можа быць скасаваны з-за ягоных антызаходніх выказваньняў. Раней НАТО зьвярнула ўвагу аўганскага кіраўніка на тое, што ягоныя дзеяньні падрываюць грамадзкі давер да альянсу ў краіне.

Заява прагучала пасьля словаў Карзая, што ягоны ўрад не павінен дазваляць замежнікам умешвацца ва ўнутраныя справы Аўганістану. У адваротным выпадку, на думку Карзая, талібы атрымаюць законнае права аказваць ім супраціў.

Раней Карзай абвінаваціў ААН і членаў міжнароднай кааліцыі ў спробе пазбавіць яго ўлады і ў падтасоўцы вынікаў парлямэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG