Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" распачаў будаўніцтва "Паўночнага патоку"


"Газпром" паведамляе, што сёньня былі закладзеныя першыя трубы ў газаправод, што злучыць расейскі Выбарг зь нямецкім Грайфсвальдам. "Паўночны паток" праляжа па дне Балтыйскага мора і будзе пампаваць расейскі газ наўпрост у Нямеччыну, абмінаючы Беларусь ды Ўкраіну, якія цяпер кантралююць транзытныя шляхі расейскага газу на Захад.

Гэта самы дарагі ў Эўропе інфраструктурны праект у газавай галіне. Працягласьць трубаправоду - каля 1200 км, кошт праекту ацэньваецца прыкладна на 10 мільярдаў даляраў.

Афіцыйны старт праекту прызначаны на 9-га красавіка. У Выбаргу з гэтай нагоды адбудуцца ўрачыстасьці, на якіх мае прысутнічаць і прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.
XS
SM
MD
LG