Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Копыл: “Пара казаць i пра злачынствы прамаскоўскix партызан”


Ільля Копыл

Ільля Копыл

На сайце Радыё Свабода прайшла онлайн-канфэрэнцыя з аўтарам кнігі «Нябышына. Вайна. Акупацыя вачыма падлетка» Ільлём Копылам. Прэзэнтацыя кнігі, якая была выдадзена маленькім накладам у 100 асобнікаў, адбылася 20 студзеня на Ўправе БНФ.


Ільля Копыл – афіцэр у адстаўцы, яму 75 гадоў. У студзені 2010 году ён выдаў кнігу пра сваё ваеннае дзяцінства – "Нябышына. Вайна. Акупацыя вачыма падлетка". 6 красавіка прадстаўнікі вэтэранскіх арганізацый пратэставалі супраць таго, што ўрыўкі з гэтай кнігі публікуюцца ў газэце “Народная воля”.

Iльля Копыл нарадзiўся 2-га жнiўня 1934 года у вёсцы Нябышына Бягомльскага раёну, зараз Докшыцкi раён Вiцебскай вобласьці.

Бацька працаваў старшынём мясцовага калгасу. У часе Другой сусьветнай вайны сям"я пражывала пад акупацыяй. 1-га верасня 1941г. паступiў у першую клясу Нябышынскай пачатковай школы, але адстаўшая ад фронту група чырвонаармейцаў школу разагнала.У 1944 паступiў, а ў 1951 закончыў Нябышынскую сямiгадовую школу, а у 1954 -- Бягомльскую сярэднюю школу. Потым -- Менскае артылерыйска-мiнамётнае вучылiшча. Далей -- служба у артылерыi, у Ракетных войсках стратэгiчнага назначэньня (РВСН).У 1970 годзе закончыў Растоўскае вышэйшае iнжынэрна-камандную ракетную вучэльню. У сьнежнi 1981-га звольнены ў запас у чыне маёра. З 1983 па 1997 год працаваў на iнжынэрных пасадах у Ваенным прадстаўнiцтве Менскага электрамэханiчнага завода. У студзенi 1990-га калектывам цэха 8 завода быў вылучаны кандыдатам Менгарсавета. Перадвыбарчую кампанiю правёў пад Бел-Чырвона-Белым Сцягам. Заняў трэцяе месца з сямі. За год да ГКЧП выйшаў з КПСС.


Пытаньні госьцю можна задаць ТУТ.
XS
SM
MD
LG