Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забурэньні ў Таласе ўзнаўляюцца


У Кіргізстане некалькім тысячам пратэстоўцаў удалося зноў захапіць будынак абласнога выканкаму ў горадзе Талас, што на паўночным захадзе краіны. Апазыцыянэры захапілі будынак яшчэ ў першай палове дня і абвясьцілі новым губэрнатарам свайго прадстаўніка. Міліцыі, аднак, удалося часова вярнуць адміністрацыю гораду пад свой кантроль. Пры гэтым быў вызвалены губэрнатар правінцыі, якога дэманстранты захапілі ў якасьці закладніка.

Раней улады паведамлялі, што міліцыя разагнала пратэсты ў Таласе і вярнула сабе кантроль над горадам. Сытуацыя працягвае заставацца напружанай, нягледзячы на позьні час. Арыштаваны шэраг лідэраў і актывістаў апазыцыі.

Дэманстранты абураюцца падвышэньнем тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі і ціскам на незалежныя СМІ ў краіне.
XS
SM
MD
LG