Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 загінулых ад выбуху на шахце ў ЗША


Ня менш як 25 чалавек загінулі ў выніку аварыі на вугальнай шахце ў амэрыканскім штаце Заходняя Вірджынія. У панядзелак магутны падземны выбух, выкліканы, як мяркуецца, прарывам рудніковых газаў, абрынуў шахту і пахаваў пад заваламі каля 30 чалавек.

Гэтае здарэньне стала найгоршым у амэрыканскай горназдабыўной індустрыі за апошнюю чвэрць стагодзьдзя. Ратавальнікі спрабуюць адкапаць яшчэ чатырох нязнойдзеных шахтароў, што засталіся пад заваламі. Дабрацца да іх удасца, аднак, не раней чым праз паўсутак, канстатаваў губэрнатар Заходняй Вірджыніі Джо Манчын.
XS
SM
MD
LG