Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не адкажуць ядзерным ударам на хімічную ці біялягічную атаку


Адміністрацыя прэзыдэнта Злучаных Штатаў Барака Абамы абнародавала сёньня сваю стратэгічную палітыку датычна ядзернай зброі.

Вашынгтон цяпер не пакідае за сабой права адказваць ядзерным ударам на напады, зьдзейсьненыя пры дапамозе хімічнай, біялягічнай ці звычайнай зброі. Гэта, аднак, тычыцца толькі тых краін, што прытрымліваюцца Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі. Іран і Паўночная Карэя, такім чынам, не падпадаюць пад анты-ядзерную ваенную дактрыну ЗША.

Галоўнай ядзернай пагрозай быў, аднак, прызнаны тэрарызм, а не агрэсія дзяржаў. Найбольшую занепакоенасьць Белага дому выклікае пэрспэктыва авалоданьня ядзернай зброяй тэрарыстамі. У гэтай сувязі з асьцярогай была адзначана непразрыстасьць ядзернай праграмы Кітаю.

8-га красавіка прэзыдэнты ЗША і Расеі, Барак Абама і Дзьмітры Мядзьведзеў, маюць падпісаць новае пагадненьне аб скарачэньні ядзернага арсэналу. Год таму, таксама ў Празе, Барак Абама агучыў сваё бачаньне сьвету бязь ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG