Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы гатовы заплаціць штраф, якім беларускі суд пакараў кіраўнічку непрызнаванага беларускімі ўладамі СПБ А. Борыс.


Пра гэта 6 красавіка заявіў прэсавы сакратар польскага МЗС Пётр Пашкоўскі. Паводле ягоных словаў, адпаведная нота была накіраваная сёньня ў амбасаду Беларусі ў Варшаве.

Пашкоўскі дадаў таксама, што “міністэрства сур’ёзна занепакоенае такога кшталту непрыязнымі захадамі” асабліва ў часе, “калі працуе польска-беларуская камісія ў справе сытуацыі польскай меншасьці ў Беларусі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG