Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выступ апазыцыі ў Кіргізстане разагнаны


Унутраным войскам удалося ўзяць пад кантроль сытуацыю ў горадзе Талас, на паўночным захадзе Кіргізстану. Міліцыя ўзяла штурмам будынак абласной адміністрацыі і разагнала каля трох тысяч апазыцыянэраў, што працягвалі пратэсты. Некаторыя пратэстоўцы кідалі ў адказ камяні.

Раней апазыцыянэры захапілі будынак адміністрацыі і абвясьцілі новым губэрнатарам свайго прадстаўніка. Спроба дэманстрантаў узяць пад кантроль будынак управы МУС закончылася беспасьпяхова.

Апазыцыя абураецца павелічэньнем цэнаў на жыльлёва-камунальныя паслугі, а таксама ўціскам незалежных мэдыяў з боку ўраду. Нагодай для народнага незадавальненьня ў Таласе стала затрыманьне міліцыяй аднаго з апазыцыйных лідэраў, намесьніка кіраўніка партыі "Ата-Мэкен" Балота Шэрніязава. МУС адмаўляе факт яго затрыманьня.

Супраць арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі ў Таласе ўзбуджаныя крымінальныя справы, паведаміў генэральны пракурор Кіргізіі.
XS
SM
MD
LG