Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Януковіч пагаварылі праз тэлефон


Сёньня кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны абмеркавалі праз тэлефон актуальныя пытаньні двухбаковых дачыненьняў. Яны таксама закранулі міжнародныя пытаньні і ўзаемадзеяньне ў рамках інтэграцыйных аб’яднаньняў на постсавецкай прасторы.

2 красавіка Палата прадстаўнікоў нарэшце ратыфікавала Дамову аб дзяржаўнай мяжы паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Парлямэнт Украіны зрабіў гэта яшчэ ў 1997 годзе. Мяркуецца, што абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбудзецца падчас афіцыйнага візыту Віктара Януковіча ў Менск. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён заплянаваны на трэцюю дэкаду красавіка.
XS
SM
MD
LG