Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МТП Sarmatia: “Пастаўкі касьпійскай нафты ў Беларусь — цікавы праект”


Нафтаправод «Адэса—Броды»

Нафтаправод «Адэса—Броды»

Паводле генэральнага дырэктара Міжнароднага трубаправоднага прадпрыемства «Sarmatia» Сяргея Скрыпкі, «далучэньне Беларусі да нафтаправоду «Адэса-Броды-Плоцк» «можа быць цікавай ідэяй як у тэхнічным, так і ў эканамічным сэнсе».

«Для гэтага, заявіў Сяргей Скрыпка ў размове з польскімі СМІ, у Беларусі ёсьць неабходныя рэсурсы, а таксама нявыкарыстаны патэнцыял нафтавай інфраструктуры. Акрамя таго, гэта было б пэрспэктыўна з гледзішча выхаду краіны на новыя рынкі. Тым больш што беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка днямі даручыў свайму першаму віцэ-прэм’еру пачаць перамовы з Украінай адносна далучэньня да праекту эўразійскага нафтатранспартнага калідору».

Кіраўнік МТП «Sarmatia», аднак, зазначыў, што Беларусь пакуль не праводзіла адпаведных перамоваў непасрэдна з МТП «Sarmatia». Каб далучыцца да партнэрства ў гэтым праекце, неабходная згода ўсіх акцыянэраў. Гэта дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджану SOCAR, грузінская кампанія Georgian Oil and Gas Corporation Ltd. (GOGC), украінская «Укртранснафта», польскае Przedsiębiorstwo Eksploatacji Rurociągów Naftowych "Przyjaźń" S.A. ды літоўская AB Klaipedos Nafta. Пры гэтым першым чатыром з названых удзельнікаў належыць 24,75%, а 1% мае літоўская кампанія.
XS
SM
MD
LG