Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Узбэкістан вырашае памежныя спрэчкі мінамі


Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун выказаў сваё абурэньне тым, што Ўзбэкістан працягвае закладваць міны на памежных з суседнімі краінамі зонах, якія не пакрытыя пагадненьнямі аб дэмаркацыі.

Гэтая практыка, якую Ташкент распачаў у дачыненьні да "шэрых зонаў" на памежжы з Кыргызстанам і Таджыкістанам яшчэ дзесяць год таму, працягвае прычыняць ахвяры сярод цывільнага насельніцтва.

Асаблівую вастрыню гэтая праблема набыла ў сувязі з узбэцка-таджыцкім канфліктам адносна водных рэсурсаў. Ташкент асьцерагаецца, што плянаваная пабудова гідраэлектрастанцыі ў Таджыкістане можа скараціць паступленьні вады на ўзбэцкія плянтацыі бавоўны.

Пан Кі Мун, які зараз знаходзіцца ў дыпляматычным турнэ па Цэнтральнай Азіі заклікаў бакі да стрыманасьці:

"Каманда сусьветнага банку, якая прыбыла ў гэтым месяцы пастаянна сочыць за гэтым праектам. Таму ўсе датычныя бакі павінны ўстрымацца ад аднабаковых дзеяньняў да таго часу, як Сусьветны банк падрыхтуе свае высновы адносна праекту таджыцкай гідраэлектрастанцыі," -­ заявіў Пан Кі Мун.
XS
SM
MD
LG