Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальная справа супраць Дымоўскага спыненая


Крымінальная справа супраць былога маёра міліцыі Аляксея Дымоўскага, які летась разьмясьціў у Інтэрнэце відэа з крытыкай МУС, спыненая.

Дымоўскага абвінавачвалі ў махлярстве. Справа спыненая ў сувязі са сканчэньнем тэрміну даўніны.

У сьледчым камітэце сьцьвярджаюць, што ў 2005-2007 гадах Дымоўскі ўносіў у афіцыйныя дакумэнты хлусьлівыя зьвесткі аб выдаткаваньні сродкаў на апэратыўныя мерапрыемствы. Карысьлівага матыву ў яго дзеяньнях не знайшлі.
XS
SM
MD
LG