Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТА папярэджвае Карзая


НАТА папярэджвае прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая, што ягоныя дзеяньні падрываюць грамадзкі давер да альянсу ў краіне.

Афіцыйны прадстаўнік НАТО падкрэсьліў, што міжнародная супольнасьць “прыкладае вялізныя высілкі і ідзе на вялікія ахвяры”, каб падтрымаць аўганскі народ у барацьбе з тэрарызмам. “Мы спадзяемся, што аўганскі народ ацэніць гэта, у тым ліку і на самым высокім узроўні”, – сказаў ён.

Заява прагучала пасьля словаў Карзая, што ягоны ўрад не павінен дазваляць замежнікам умешвацца ва ўнутраныя справы Аўганістану. У адваротным выпадку, на думку Карзая, талібы атрымаюць законнае права аказваць ім супраціў.

Раней Карзай абвінаваціў ААН і членаў міжнароднай кааліцыі ў спробе пазбавіць яго ўлады і ў падтасоўцы вынікаў парлямэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG