Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзе адбыўся шэраг скаардынаваных тэрактаў


Амаль 50 чалавек загінулі і як найменей 160 параненыя ў аўторак у выніку тэрактаў у Багдадзе.

Шэсьць выбухаў прагучалі ў Багдадзе ў шыіцкіх раёнах ля жылых дамоў. Выратавальнікі спрабуюць знайсьці ацалелых пад заваламі.

Два дні таму выбухі ў Багдадзе адбыліся ля замежных амбасадаў. Тады загінулі 42 чалавекі, паранена было больш як 220.

Адносны спакой ў сталіцы Іраку існаваў ад часу сакавіцкіх выбараў у парлямэнт, калі зь мінімальнай перавагай перамог былы прэм'ер-міністар краіны Аяд Алауі.

Ад таго часу партыі і блёкі ня могуць дамовіцца пра фармаваньне новага ўраду.
XS
SM
MD
LG