Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забурэньні ў Таласе працягваюцца


Улады Кіргізіі сьцьвярджаюць, што кантралююць сытуацыю ў Таласе. З гэтага гораду на поўначы краіны паступалі паведамленьні аб захопе абласной адміністрацыі.

Прэм’ер-міністар Кіргізіі заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што група апазыцыянэраў паспрабавала сёньня захапіць адміністрацыйныя будынкі. Пры разгоне мітынгоўцаў міліцыя ўжыла сьлезацечны газ.

Апазыцыянэры абвясьцілі новым губэрнатарам свайго прадстаўніка. Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, мітынг працягваецца. Яго ўдзельнікі патрабуюць зьнізіць тарыфы ЖКГ і спыніць перасьлед апанэнтаў рэжыму.

Супраць арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі ў Таласе ўзбуджаныя крымінальныя справы, паведаміў генэральны пракурор Кіргізіі.
XS
SM
MD
LG