Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстоніі судзяць былога супрацоўніка спэцслужбаў


У Эстоніі паўстане перад судом былы супрацоўнік савецкай дзяржбясьпекі Яан Пяхн. Яго абвінавачваюць у дэпартацыі ў Сібір жыхароў Эстоніі, што кваліфікуецца як генацыд і напад на цывільнае насельніцтва.

Паводле пракуратуры, у 1949 годзе Пяхн падрыхтаваў дакумэнты для дэпартацыі 46 жыхароў выспы Хіюмаа. Шмат хто зь іх памер у ссылцы.

Яан Пяхн адмаўляе сваю віну. Паводле судмэдэкспэртызы, 86-гадовы Пяхн паводле стану здароўя ня здольны ўдзельнічаць у судовых пасяджэньнях.
XS
SM
MD
LG