Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна дамаўляецца пра зьніжэньне цаны на расейскі газ


Украіна бліжэйшымі днямі падрыхтуе прапановы аб магчымасьцях зьніжэньня цаны на расейскі газ.

Пра гэта дамовіліся прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны ў часе сустрэчы ў Маскве, – паведамляе прэс-служба Віктара Януковіча.

В.Януковіч у аўторак даў заданьне прэм’ер-міністру Мікалаю Азараву разам з кіраўнікамі паліўна-энэргетычнага комплексу падрыхтаваць прапановы для Расеі.

У панядзелак Януковіч пабываў у Расеі з аднадзённым візытам. Ён сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі ў рэзыдэнцыі “Горкі”.
XS
SM
MD
LG