Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША крытыкуюць ваенныя стасункі паміж Расеяй і Вэнэсуэлай


Вашынгтон занепакоены, што зброя на суму некалькі мільярдаў даляраў, якую Каракас мае намер купіць у Масквы, можа апынуцца ў іншых краінах Паўднёвай Амэрыкі.

Прадстаўнік амэрыканскага Дзярждэпартамэнту Філіп Кроўлі заявіў, што хаця Расея і Вэнэсуэла маюць права на двухбаковыя дачыненьні, ЗША “зь цяжкасьцю могуць патлумачыць патрэбу Вэнэсуэлы ў ваенным абсталяваньні”.

Незадоўга да гэтага прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін паведаміў, што аб’ём заказаў Вэнэсуэлы на прадукцыю расейскага ваенна-прамысловага комплексу можа перавысіць 5 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG