Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у дэпутаты Аляксандр Ваўчанін распачаў перадвыбарчую агітацыйную кампанію па Новай выбарчай акрузе №34 Жодзіна.


У першы ж дзень яму забаранілі разьмясьціць улёткі і плякаты на галоўпаштампе горада. Загадчыца паштампу заявіла, што нічога ня ведае пра выбары і мусіць браць дазвол на разьмяшчэньне агітацыйных матэрыялаў у свайго менскага кіраўніцтва.

Чыноўніца таксама заявіла, што не падпарадкоўваецца адпаведнаму рашэньню райвыканкаму Жодзіна.

"Дзяржаўная ідэалёгія ў Жодзіна ў вялікім заняпадзе, калі нават кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў ня ведаюць, што яны павінны мець куткі выбарнікаў і спрыяць правядзеньню перадвыбарчай кампаніі", заявіў Свабодзе Аляксандр Ваўчанін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG