Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбары ў Брытаніі пройдуць празь месяц


Выбары ў палату абшчын парлямэнту Вялікабрытаніі пройдуць 6 траўня.

Пра гэта заявіў брытанскі прэм’ер Гордан Браўн пасьля аўдыенцыі ў каралевы Лізаветы ІІ. У часе гэтай аўдыенцыі ён прапанаваў распусьціць парлямэнт і прызначыць новыя выбары.

Асноўнай тэмай перадвыбарчай кампаніі будзе стан эканомікі.

Апошнія апытаньні паказваюць, што лейбарысты на чале з Браўнам скарачаюць адставаньне ад кансэрватараў, якіх узначальвае Дэвід Кэмэран.

Лейбарысты знаходзяцца ля ўлады ў Брытаніі ад 1997 году, яны перамагалі ўжо на трох парлямэнцкіх выбарах запар.
XS
SM
MD
LG