Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізія: дэманстранты штурмуюць мясцовую адміністрацыю


У кіргіскім горадзе Талас дэманстранты штурмам узялі будынак абласной адміністрацыі, зламаўшы кардон міліцыі.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, начальнік адміністрацыі уцёк. Месца ягонага знаходжаньня невядомае.

Натоўп каля 1,5 тысячы чалавек абраў свайго “народнага губэрнатара”. Ім стаў Шэралы Абдылдаеў.

Супраць маніфэстантаў ужыты сьлезацечны газ.

Нагодай для народнага незадавальненьня ў Таласе стала затрыманьне міліцыяй аднаго з апазыцыйных лідэраў, намесьніка кіраўніка партыі "Ата-Мэкен" Балота Шэрніязава. МУС адмаўляе факт ягонага затрыманьня.
XS
SM
MD
LG