Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чацьвёра віцебскіх партыйцаў "Справядлівага сьвету" сышлі з выбараў


Мікалай Селівашка

Мікалай Селівашка

Ад удзелу ў выбарах адмовіліся чацьвёра кандыдатаў у дэпутаты гарадзкога савету. У Лазоўскай выбарчай акрузе № 12 адмовілася балятавацца Галіна Барейка, у Школьнай выбарчай акрузе № 24 - Лідзія Сагідуліна; у Паўднёвай выбарчай акрузе № 25 - Галіна Багданава і Кіраўскай выбарчай акрузе № 35 - Юлія Валадзько.


Усе чацьвёра былі вылучаныя ў Віцебскі гарадзкі Савет па партыйных сьпісах.

Старшыня абласной арганізацыі Мікалай Селівашка кажа, што прычыны выхаду партыйцаў з выбарчай кампаніі -- гэта праблемы на працы праз вылучэньне ў кандыдаты. Інакш кажучы, кіраўнікі прапанавалі кандыдатам альтэрнатыву: альбо звальняцца, альбо працягваць працу на выбарах.

На сёньняшні дзень зь перадвыбарчай гонкі на Віцебшчыне выбылі сямёра прадстаўнікоў апазыцыйных партыйных структур: Уладзімер Кунцэвіч, Тамара Карызна і Ніна Кавалёва - з Партыі БНФ і зараз чацьвёра – вылучэнцы ад партыі “Справядлівы сьвет”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG