Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя асобы тэрарыстак з Маскоўскага мэтро


Тэрарысткай, якая падарвала сябе на станцыі маскоўскага мэтро «Лубянка», была 28-гадовая Мірыям Шарыпава з Дагестану, – паведамілі ў Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце Расеі.

Паводле ФСБ, жанчына была жонкай мясцовага «кіраўніка банды Магамэдалі Вагапава».

Жыхар дагестанскага сяла Расул Магамэдаў апазнаў на здымку сваю дачку.

Паводле бацькі Шарыпавай, яна выкладала матэматыку ў школе і мела дзьве вышэйшых адукацыі: матэматычную і псыхалягічную.

Раней было названае імя другой сьмяротніцы, якая падарвала сябе на станцыі мэтро «Парк культуры» – Джанэт Абдурахманава (Абдулаева) з Дагестану.

17-гадовая сьмяротніца была ўдавой аднаго зь лідэраў мясцовых сэпаратыстаў, забітага летась.

Два выбухі ў Маскоўскім мэтро адбыліся раніцай 29 сакавіка. Загінулі 40 чалавек. Пацярпелі больш за сто, 83 зь іх па-ранейшаму знаходзяцца ў шпіталях.
XS
SM
MD
LG