Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа выйсьці з дамовы аб стратэгічных узбраеньнях


Расея пакідае за сабой права выйсьці з новай дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеньнях з ЗША.

Гэта стане магчымым, калі стратэгічная супрацьракетная абарона ЗША будзе істотна ўплываць на эфэктыўнасьць расейскіх стратэгічных ядзерных сіл, заявіў кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў.

“Бакі будуць мець права выйсьці з дамовы, калі ў нейкі момант яны палічаць, што якасна зьмянілася сытуацыя, і гэтыя якасныя зьмены ствараюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы адпаведнага боку,” – сказаў Лаўроў.

Чакаецца, што лідэры Расеі і ЗША падпішуць новую дамову па стратэгічных узбраеньнях 8 красавіка ў сталіцы Чэхіі Празе.
XS
SM
MD
LG