Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка папрасіў Януковіча за Бандэру


Экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заклікае прэзыдэнта Віктара Януковіча не дапусьціць перагляду рашэнняў аб ушанаваньні ўкраінскіх герояў, у прыватнасьці Сьцяпана Бандэры.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Юшчанкі, распаўсюджанай прэс-службай руху "Нашай Украіны".

"Рашэньне Данецкага акруговага адміністрацыйнага суду аб неправамернасьці прысваеньня званьня Героя Ўкраіны Сьцяпану Бандэру паказала курс цяперашняй улады на ўзмацненьне супрацьстаяньня ў грамадзтве", - заяўляе ён

Юшчанка падкрэсьлівае, што "для мільёнаў грамадзян Украіны Сьцяпан Бандэра быў і застаецца нацыянальным героем.
XS
SM
MD
LG