Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайлянд: паліцыя ня хоча сутычак з дэманстрантамі


У Тайляндзе працягваецца акцыя пратэсту апазыцыі, якая патрабуе адстаўкі ўраду і новых парлямэнцкіх выбараў.

Дзясяткі тысячаў дэманстрантаў адмаўляюцца падпарадкавацца паліцыі і пакінуць цэнтар Бангкоку. Паліцыя не перашкаджае дэманстрантам, каб пазьбегнуць сутычак.

Дэманстрацыі, якія пачаліся некалькі тыдняў таму, распаўсюдзіліся на цэнтар тайляндзкай сталіцы на мінулым тыдні.

Дэманстранты – прыхільнікі былога прэм’ер-міністра Таксіна Чынавата, зрынутага ў 2006 годзе ў выніку ваеннага перавароту.
XS
SM
MD
LG