Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША скарачаюць магчымасьці ўжываньня ядзернай зброі


У новай ядзернай стратэгіі ЗША закладзенае скарачэньне магчымасьці ўжываньня ядзернай зброі нават у абарончых мэтах.

Паводле амэрыканскіх СМІ, дакумэнт, які будзе прадстаўлены сёньня, сьцьвярджае, што “адзіным прызначэньнем ядзернай зброі зьяўляецца стрымліваньне альбо адказ на ядзерны напад”.

У інтэрвію газэце "New York Times" прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што выключэньне будзе зробленае толькі для Ірану і Паўночнай Карэі, якія адмаўляюцца выконваць умовы ядзерных пагадненьняў.

Раней Абама паабяцаў, што будзе імкнуцца да стварэньня сьвету бяз ядзернай зброі.

Прадстаўленьне Кангрэсу ЗША ядзернай стратэгіі зьяўляецца абавязковым для кожнай амэрыканскай адміністрацыі.
XS
SM
MD
LG