Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гарадзенскім радыё адцэнзуравалі выступ дэмакратычнага кандыдата


Алег Рамашкевіч

Алег Рамашкевіч

Выступ Алега Рамашкевіча, які балятуецца ў абласны Савет ад партыі БСДП “Грамада” у Бераставіцкім раёне скарацілі амаль на дзьве хвіліны і зьмянілі час эфіру.


Кандыдат у дэпутаты таксама сьцьвярджае, што з тэксту былі выразаныя шэраг важнейшых выказваньняў, якія фармавалі ўвесь сэнс выступу.

Сёньня Алег Рамашкевіч накіроўвае скаргу ў ЦВК з патрабаваньнем выявіць і пакараць вінаватых за зьмену тэксту яго выступу і даць магчымасьць паўторна выступіць на абласным радыё.

Нагадаю, што за мандат дэпутата па Бераставіцкай выбарчай акрузе №18 апроч Алега Рамашкевіча змагаюцца дзейны старшыня Гарадзенскага абласнога Савета Аркадзь Карпуць, старшыня Бераставіцкага раённага Савета і начальнік Бераставіцкіх электрычных сетак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG