Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на перадапошнім месцы ў СНД


Беларусь знаходзіцца на перадапошнім месцы ў рэйтынгу краін СНД паводле паказчыка росту прамысловай вытворчасьці за першыя два месяцы 2010 году.

Гэтыя дадзеныя Статыстычнага камітэту СНД супастаўляюцца з тым жа пэрыядам 2009 году. Беларусь з паказчыкам +4,2% апярэджвае толькі Малдову (+4,1%). У канцы сьпісу таксама Азэрбайджан (+6,7%) і Расея (+5,8%). А вось лідэрам індустрыяльнага разьвіцьця ў Садружнасьці стаў Кыргызстан, дзе прамысловая вытворчасьць павялічылася амаль удвая.
XS
SM
MD
LG