Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыёвыступ кандыдата ў дэпутаты Зарэмбюка: памянялі час эфіру


Алесь Зарэмбюк

Алесь Зарэмбюк

Радыёвыступ кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога савету Алеся Зарэмбюка (Малышчынская выбарчая акруга №8) паставілі ў іншы, ня ўзгоднены зь ім, час. Ён напісаў з гэтай нагоды скаргу ў Цэнтравыбаркам.


Раней у акруговай камісіі адбылося лёсаваньне, А.Зарэмбюку выпаў эфірны час на Гарадзенскім абласным радыё 1 красавіка з 18:20 да 18:25. Аднак запіс выступу паставілі раней — у 18:04.

А.Зарэмбюк просіць правесьці праверку, высьветліць — чаму так здарылася, і абавязаць абласное радыё паставіць ягоны зварот да выбаршчыкаў менавіта ў 18:20 у любы дзень бягучай агітацыйнай кампаніі.
XS
SM
MD
LG