Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На заводзе самаходных камбайнаў ВА “Гомсельмаш” сёньня ўзьнік пажар. Загарэлася камэра фарбаваньня дэталяў.


Паводле зьвестак абласной управы МНС, агонь удалося хутка патушыць — вялікай шкоды ён не нарабіў.

Спэцыялісты высьвятляюць прычыну ўзгараньня. Ня выключана, што гэта мог быць непатушаны апалак, неабачліва кінуты ў вэнтыляцыйную шахту.

Падобны пажар узьнік на днях і на прадпрыемстве “Мазырдрэў”. Там загарэлася сушыльная камэра. Папсаваны драўляны шпон.
XS
SM
MD
LG