Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы 16 дзяржаў хочуць назіраць за мясцовымі выбарамі


Дыпляматы 16 акрэдытаваных у Беларусі дзяржаў выказалі жаданьне назіраць за выбарамі ў мясцовыя саветы і зьвярнуліся ў Цэнтравыбаркам.


Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Спадар Лазавік праінфармаваў, што ЦВК плянуе акрэдытаваць 29 замежных дыпляматаў у якасьці міжнародных назіральнікаў 22—23 красавіка.

Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заяўляла, што ў назіраньні за мясцовымі выбарамі могуць удзельнічаць замежныя дыпляматы, акрэдытаваныя ў Беларусі. Але назіральнікаў ад міжнародных арганізацыяў запрашаць не плянуецца.
XS
SM
MD
LG