Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Вялікай Брытаніі цяпер маюць сваю кнігу


Выйшла з друку дасьледаваньне гісторыка Натальлі Гардзіенкі “Беларусы ў Вялікабрытаніі”.


У выданьні разглядаецца гісторыя беларуска-брытанскіх кантактаў, шляхі і матывы прыезду нараджэнцаў беларускіх земляў у Вялікабрытанію. Аднак найбольшая ўвага аддаецца дзейнасьці паваеннай хвалі беларускай іміграцыі ў гэтай краіне.

Падрабязна разглядаецца гісторыя асобных арганізацый беларусаў: Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, Хрысьціянскага аб’яднаньня беларускіх работнікаў, Англа-беларускага таварыства, Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ды іншых.

Разглядаецца рэлігійнае жыцьцё беларусаў, гісторыя асобных праваслаўных парафій, дзейнасьць Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду.

Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 17 красавіка ў Беларускім доме ў Вялікабрытаніі (52, Penn Road, London), паведамляе Задзіночаньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG