Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Андруся Крэчку аштрафавалі на 700 тысячаў рублёў


Андрэй Крэчка

Андрэй Крэчка

Суд Ленінскага раёну Менску пакараў кіраўніка “Моладзі БНФ” за тое, што ён удзельнічаў у акцыі “Дзень Салідарнасьці” 16 сакавіка.


Судзьдзя Надзея Навіцкая пакарала хлопца штрафам на 20 базавых велічыняў.

Андруся Крэчку затрымалі 2 красавіка. Яго хацелі судзіць у той самы дзень. Аднак Крэчка папрасіў адкласьці слуханьні справы, каб ён змог знайсьці адваката.

16 сакавіка некалькі дзясяткаў дэмакратычных актывістаў выйшлі да Вярхоўнага суду з пратэстам супраць суду над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам.

Справа Аўтуховіча і Асіпенкі разглядаецца гэтымі днямі ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG