Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З 5 красавіка ўступае ў сілу новы візавы кодэкс, абавязковы для ўсіх краінаў – удзельніц Шэнгенскага пагадненьня. Зьмены тычацца перш за ўсё, умоваў выдачы шэнгенскіх візаў і працэдуры іх атрыманьня.


Для таго, каб падаць заяўку на атрыманьне візы, трэба будзе асабіста наведаць консульскую ўстанову і абавязкова прадаставіць пакет дакумэнтаў, незалежна ад краіны: анкета адзінага ўзору, пашпарт, фота, дакумэнты, што пацьвярджаюць мэту паездкі, доказы існаваньня сродкаў для аплаты харчаваньня і пражываньня, мэдычную страхоўку.

Тэрмін разгляду заявак на выдачу віз цяпер будзе складаць ня больш за 15 каляндарных дзён. У выпадку адмовы ў выдачы візы краіна абавязаная патлумачыць прычыну.

Для беларусаў віза будзе каштаваць па-ранейшаму 60 эўра, для дзяцей ад 6 да 12 гадоў – 35 эўра.

Абавязкова трэба зьвярнуць увагу на пашпарт: тэрмін дзеяньня пашпарту павінен ня менш чым на 3 месяцы перавышаць дату вяртаньня з краіны Эўразьвязу. Пашпарт павінен утрымліваць ня менш дзьвюх чыстых старонак для візаў і павінен быць выдадзены ня больш, як 10 гадоў таму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG