Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя вандалы павалілі ў мэмарыяльным комплексе Курапаты пяць крыжоў. Чатыры зь іх – на пачатку алеі, а вялізны крыж, на якім замацавана ікона, прытулены да дрэва.


Каля так званай “лавы Клінтана” сьляды вогнішча, раскіданае сьмецьце.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сябра моладзі БНФ Андрэй Ігнатчык, які прыйшоў у Курапаты у 17 гадзінаў.

Гэта далёка ня першы акт вандалізму на месцы народнага мэмарыялу. Вандалы не абмяжоўваліся разбурэньнем крыжоў. Час ад часу міліцыя распачынае крымінальныя справы за разбурэньне магілаў ахвяраў сталінізму. Але злачынцаў дагэтуль не знайшлі.

Неаднойчы грамадзкасьць патрабавала ад уладаў усталяваць камэры назіраньня ў Курапатах, каб нарэшце спыніць акты вандалізму.

Вандалы спалілі нядаўна пастаўлены вянок

Гэта таксама калісьці быў крыж

Зусім побач адзначаюць Вялікдзень

Мяса смачнае, але, калі здымаюць, робіцца неяк няёмка, бо ў Курапатах

Можна і папужаць...

...і півам прыкрыцца

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG