Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




НАДВОР’Е...


...ня надта: воблачна, у суботу дождж, у нядзелю, магчыма, таксама. Тэмпэратура: ад +7 да +10.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


3 красавіка ў Пэкіне сустракаюцца міністры фінансаў Кітаю і Японіі.

4 красавіка папа Бэнэдыкт XVI адслужыць у Ватыкане ўрачыстую велікодную імшу і зьвернецца на дзясятках моваў да народаў сьвету з пасланьнем “Urbi et Orbi” (Гораду і сьвету).

4 красавіка ў Ерусаліме Вялікдзень адзначаць католікі і праваслаўныя – у Храме Гроба Гасподняга, а пратэстанты – у так званым Садзе Грабніцы за сьцяной.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


3 красавіка 1940 году аддзелы НКВД пачалі масавыя расстрэлы палонных афіцэраў Польскага войска ў Катыні, Мядовым і Курапатах.

4 красавіка 1557 нарадзіўся адзін з цэнтральных пэрсанажаў беларускай гісторыі – вялікі канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега.

4 красавіка 1794 году адбылася першая бітва паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Гэта была бітва пад Рацлавіцамі каля Кракава, адкуль Касьцюшка распачаў сваю вызваленчую вайну супраць далучэньня земляў і народаў Рэчы Паспалітай да Расейскай імпэрыі.

4 красавіка 1818 году нарадзіўся ангельскі пісьменьнік Майн Рыд, аўтар раману “Вершнік без галавы”.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


3 красавіка – многія вернікі прыйдуць у храмы на ўсяночныя Велікодныя службы.

4 красавіка – Вялікдзень. Вернікі ўсіх хрысьціянскіх канфэсій будуць маліцца, сьвянціць фарбаваныя яйкі, пасхі і сустракаць уваскрослага Госпада.

3 красавiка – канцэрт “Вясновая акустыка” ў Jolly Roger Café. У імпрэзе возьмуць удзел: гурт Rahis, бардэса Тацяна Беланогая, Вольга Акуліч і Werasen, гурты Alta Mente, Re1ikt і Handmade. Пачатак а 19.00.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: “В.Гавэл: Было б добра, каб скончылася дыктатура ў Беларусі”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Не чужой якой- небудзь мовай, але сваёй уласнай правы свае пісаныя маем і на любую крыўду адпор сваімі законамі дадзім”.
Леў Сапега, з прадмовы да Статуту ВКЛ 1588 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG