Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кандыдаты — праз суд


Менскі гарадзкі суд сёньня абавязаў выбарчую камісію Савецкага раёну сталіцы зарэгістраваць актывіста стваранай партыі БХД Рыгора Літвіна кандыдатам у дэпутаты па 46-й Куйбышаўскай акрузе.


“Мне ўжо патэлефанавалі з камісіі і папрасілі хутчэй прынесьці фатаграфію для выбарчага пляката”, — сказаў “Свабодзе” спадар Літвін.

Раённая камісія адмовіла яму ў рэгістрацыі, спаслаўшыся на тое, што ён ня ўнёс у дэклярацыю аб маёмасьці ўчастак зямлі. Прэтэндэнт на дэпутацкі мандат даказваў, што гэты ўчастак ён прадаў яшчэ шэсьць гадоў таму. Менская гарадзкая выбарчая камісія, куды ён спачатку зьвяртаўся, таксама не падтрымала яго скаргу. І толькі суд унёс яснасьць у гэтую справу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG