Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрол: “Сумленьня ў мяне не было б, каб я ацэньваў заявы Барадзіна"


Васіль Хрол

Васіль Хрол

Намесьнік дзяржаўнага сакратара, сябра Пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы Васіль Хрол на просьбу Радыё Свабода ацаніць “дэмарш” свайго начальніка Паўла Барадзіна ў адносінах беларускага амбасадара Васіля Даўгалёва сказаў наступнае:


“Павел Паўлавіч Барадзін зьяўляецца маім начальнікам. І камэнтаваць тое, што сказаў мой шэф, я не маю ніякага права. Мабыць, ніякага сумленьня ў мяне не было б, каб я камэнтаваў тое, што сказаў Павел Барадзін. Я яго вельмі паважаю і дазвольце мне, калі ласка, пакінуць без камэнтароў тое, што адказаў на пытаньне журналіста паважаны Павел Паўлавіч. Добра? Дзякуй за разуменьне”.

Напярэдадні дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін на пытаньне, як ён ставіцца да думкі амбасадара Беларусі ў Расеі Даўгалёва, які лічыць, што больш намаганьняў трэба накіроўваць не на будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, а на стварэньне Мытнага саюзу, адказаў: "І Казахстан, і Ўкраіна, у бліжэйшы час і ўсе астатнія рэспублікі павінны ўвайсьці ў нашу Саюзную дзяржаву… Ну а такіх паслоў трэба пасылаць у адно месца – якое, вы ведаеце..."

У сваю чаргу спадар Хрол ня стаў паглыбляцца ў дэталі, ці мусіць на такую заяву Барадзіна адрэагаваць Міністэрства замежных справаў Беларусі і Васіль Даўгалёў у прыватнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG