Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куляшоў: сьмяротная кара не вырашае праблемы злачыннасьці


Анатоль Куляшоў

Анатоль Куляшоў

Міністар унутраных справаў Беларусі Анатоль Куляшоў лічыць, што наяўнасьць або адсутнасьць інстытуту сьмяротнага пакараньня не вырашае праблемы з злачыннасьцю ў краіне.


“Скасаваньне сьмяротнага пакараньня ці мараторый на яго ня вырашаць праблем, зьвязаных з злачыннасьцю ў краіне”, – заявіў журналістам Анатоль Куляшоў.

Паводле міністра, “пытаньне пра ўвядзеньне мараторыю і скасаваньне сьмяротнага пакараньня патрабуе апрацоўкі на ўсіх узроўнях”.

Анатоль Куляшоў паведаміў, што сёлета ў Беларусі выкананыя два сьмяротныя прысуды, перадае “Інтэрфакс”.
XS
SM
MD
LG