Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты Партыі БНФ са Сьветлагорску вырашылі спыніць свой далейшы ўдзел у сёлетняй выбарчай кампаніі. Адмовіўся балятавацца кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласнога савету Віктар Ахрамчук, вылучаны кандыдатам паводле партыйнага пратаколу.


Заяву на адмову падаў у выбарчую камісію й кандыдат у дэпутаты райсавету, муляр мясцовай будаўнічай управы, сябра Партыі БНФ Сяргей Шавяленка. Ён апавёў, што ў выбарчай камісіі з прычыны адмовы выказалі нават жаль. Прынамсі, на словах:

“Намесьнік старшыні Сьветлагорскай раённай камісіі Кукар на словах пашкадаваў, што я здымаю сваю кандыдатуру. Пытаўся, чаму ня ўдзельнічаю — а вось народ прагаласаваў бы… Па вялікім рахунку, дэмакратычныя кандыдаты патрэбныя былі, каб абвясьціць выбары легітымнымі. Зарэгістраваць, канечне, зарэгістравалі, а далей пойдзе ўсё паводле пляну — думаю, так, як райвыканкам ужо вырашыў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG