Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні сьвята адзінства РФ і Беларусі дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін публічна абразіў беларускага амбасадара ў Маскве Васіля Даўгалёва.

Павал Барадзін даў святочную прэсавую канфэрэнцыю, на якой абвясьціў, што ўвесь апошні час Масква і Менск, аказваецца, "будуюць выдатна разьвіты камунізм".

На пытаньне карэспандэнта БелТА аб тым, як дзяржсакратар ставіцца да думкі амбасадара Беларусі ў Расеі Даўгалёва, які лічыць, што зараз больш намаганьняў трэба накіроўваць не на будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, а на стварэньне Мытнага саюза Расеі, Беларусі, Казахстана і Ўкраіны, Павел Барадзін адказаў:

"І Казахстан, і Украіна, у бліжэйшы час і ўсе астатнія нашыя рэспублікі павінны ўвайсьці ў нашу Саюзную дзяржаву. Гаворка ідзе аб уваходжаньні па тыпу Эўразьвязу – ўладкаваньня ўсёй постсавецкай прасторы. Ну а такіх паслоў трэба пасылаць у адно месца - якое вы ведаеце ... "

Пра інцыдэнт паведаміла газета "Маскоўскі камсамолец", апублікаваўшы на сайце відэазапіс фрагмэнта прэсавай канфэрэнцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG