Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На працэсе над Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам адбыўся допыт сьведкі, які назваўся Іванам Іванавічам Зайцам, але так і не паказаў свайго твару. Іван Заяц сказаў, што апасаецца за сваё жыцьцё, і даваў паказаньні праз аўдыёсыстэму, адмыслова ўсталяваную ў судзе. Сьведку таксама можна было задаваць пытаньні.

Паводле назіральніка за працэсам Вячаслава Сіўчыка, сьведка Іван Заяц заявіў, што валодае інфармацыяй, паводле якой менавіта Мікалай Аўтуховіч нібыта даручыў свайму знаёмаму Юрыю Арцюкевічу падпаліць дом міліцыянта Сяргея Кацубы ў Ваўкавыску. Крыніцу гэтай інфармацыі Іван Заяц не назваў. Паводле сьведкі, ягоная крыніца ведае пра замову ад другога, але «дасьведчанага чалавека».

Прысутныя ў залі некалькі разоў сьмехам рэагавалі на тое, што гучала з дынамікаў. «Аднаго з прысутных за сьмех судзьдзя выдаліў», — паведаміў Вячаслаў Сіўчык.

Раней за Івана Зайца суду даў паказаньні Ўладзімер Саўчанка, былы старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму. Пацярпелы сказаў, што нічога ня ведаў пра падрыхтоўку замаху на яго. «Гэта была не мая справа», — перадае словы Ўладзімера Саўчанкі назіральнік за працэсам Вячаслаў Сіўчык.
XS
SM
MD
LG