Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“З „Дружбы“ трэба выгнаць усіх пацукоў”


Латвійскі порт Вэнтсьпілс і літоўскі нафтавы порт-тэрмінал Бутынге будуць канкураваць за перавалку вэнэсуэльскай нафты ў выпадку рашэньня пра яе пастаўку ў Беларусь праз Балтыйскае мора.

Памочнік упраўляючага порту Вэнтсьпілс Гунтыс Тырманіс лічыць тут Бутынге асноўным канкурэнтам, паведамляе Інтэрфакс.

Ён адзначыў, што порт Вэнтсьпілс зацікаўлены ў прыёме нафты з Вэнэсуэлы для Беларусі, і для гэтага ёсьць магчымасьці.

Цяпер дастаўляць нафту з порту на беларускі завод «Нафтан» магчыма толькі чыгункаю, бо паўночная «галіна» нафтаправоду «Дружба», якая зьвязвае порт зь беларускім НПЗ, ня дзейнічае з 2003 году.

Калі запусьціць трубу ў рэвэрс, выгнаць адтуль усіх пацукоў, то затраты на транспарт нафты да заводу значна зьменшацца.
«Але калі запусьціць трубу ў рэвэрс, выгнаць адтуль усіх пацукоў, то затраты на транспарт нафты да заводу значна зьменшацца», — сказаў Тырманіс.

Цяпер гэтая «галіна» «Дружбы» працуе ў авэрсе, пампуючы расейскую нафту да НПЗ «Нафтан». Пастаўкі нафты па ёй у краіны Балтыі спыненыя.

Паводле Тырманіса, расейскія кампаніі пасьпяхова выкарыстоўваюць пры пастаўках нафты порт Вэнтсьпілса для экспарту морам.

Паводле Тырманіса, афіцыйны Менск можа абмяркоўваць з урадам Латвіі магчымасьць зьмяншэньня чыгуначных тарыфаў на транспарт нафты з Вэнэсуэлы.

Ён адзначыў, што міністар эканомікі Латвіі Каспар Герхарт і міністар зносінаў Айнар Шлесер у траўні плянуюць наведаць Менск, і ён лічыць гэта добрай нагодай для пачатку перамоваў.

У порце Клайпеда лічаць, што з павелічэньнем паставак вэнэсуэльскай нафты і выбарам партоў Балтыі Менск можа поўнасьцю загрузіць ёю «Нафтан». Калі будзе абраны порт Клайпеда або Вэнтсьпілс, далей транспартаваць нафту да НПЗ магчыма толькі чыгункаю.

Пры выбары Бутынге ёсьць магчымасьць скарыстаць камбінаваны спосаб — чыгунку і «Дружбу».

Прадстаўнік порту Клайпеда адзначыў, што ўрад Літвы надзвычай зацікаўлены ва ўдзеле Беларусі ў праекце па пашырэньні магутнасьцяў порту і будаўніцтве там уласных тэрміналаў.

Адлегласьць ад балтыйскіх портаў да «Нафтану» значна меншая, чым ад порту Адэсы да Мазырскага НПЗ. Апроч таго, Беларусь «наўрад ці зможа» поўнасьцю загрузіць нафтаправод «Адэса — Броды» вэнэсуэльскай нафтай.

Украіна цяпер пампуе ў рэвэрс расейскую нафту. Пры пераключэньні ў авэрс загрузка нафтаправоду можа зьменшыцца. Апроч таго, згодна з расейска-ўкраінскімі дамоўленасьцямі, «Адэса — Броды» будзе працаваць у рэвэрс як мінімум да 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG