Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньні разьвіцьця дыялёгу Беларусі з Эўразьвязам будуць абмеркаваны падчас візыту ў Менск 1—2 красавіка дэлегацыі Міністэрства замежных спраў Францыі на чале зь дзяржаўным сакратаром па эўрапейскіх справах П'ерам Лялюшам.


Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага МЗС.

Падчас візыту дэлегацыя правядзе сустрэчы ў адміністрацыі прэзыдэнта, ва ўрадзе і ў Міністэрстве замежных спраў.

Будзе абмеркавана “шырокае кола пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва, разьвіцьцё дыялёгу Беларусі з ЭЗ, уключна з ініцыятывай “Усходняе партнэрства”.
XS
SM
MD
LG